Спадчына: Бурдыка Вячаслаў Віктаравіч
Пятніца, 07 Жнівень 2020 16:30
19 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Віктаравіча Бурдыкі (1955), журналіста, публіцыста, пісьменніка
Вячаслаў Віктаравіч Бурдыка нарадзіўся 19 лістапада 1955 г. у вёсцы Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцінстве яго пахрысцілі, хросным бацькам запрасілі Яўгена Іванавіча Скурко, вядомага як паэта Максіма Танка, родам з суседняй в. Пількаўшчына. Але болей яны не сустрэліся, аб чым Вячаслаў шкадуе. Школьнікам марыў аб моры, але ў дзясятым класе захапіўся журналістыкай, пачаў друкавацца ў барысаўскай «раёнцы».